Новы памер мінімальнай зарплаты

Афіцыйна Нумары

У Беларусі ўстаноўлены новы памер мінімальнай заработнай платы (МЗП) – ён дзейнічае з 1 студзеня 2014 года. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2013 года № 1076, месячная мінімальная заработная плата складае з 1 студзеня будучага года Br1 млн 660 тыс., пагадзінная мінімальная заработная плата – Br9 тыс. 890.
Згодна з законам Беларусі «Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы» памер МЗП, устаноўлены і праіндэксаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, з’яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *