На асобных участках вуліц – новы асфальт

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

На вуліцах горада за апошні месяц выкарыстана 16,5 тоны так званага халоднага асфальту для ямачнага рамонту.

Работы працягваюцца, і неўзабаве халодны асфальт будзе заменены традыцыйным гарачым асфальтам, які пачне паступаць з адноўленага пасля кансервацыі на зімні перыяд асфальтабетоннага завода ДРБУ № 135.

– З улікам крытычнай ямачнасці плануецца поўнасцю замяніць асфальтнае пакрыццё на ўчастках працягласцю 100-200 метраў на вуліцах Савецкай, Івянецкай, Задворанскай і інш., – расказала майстар участка добраўпарадкавання УП «Стаўбцоўскае АКС» Алена Фінагенава.

Сёлетняя зіма выдалася снежнай і марознай, што выклікала разбурэнне асфальтабетоннага пакрыцця нават на тых вуліцах і дарогах, дзе раней былі праведзены рамонты.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *