Вывучаць англійскі з гаджэтамі стала эфектыўна

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

Выкарыстанне інтэрактыўных інфармацыйных тэхналогій пры навучанні англійскай мове значна павышае не толькі эфектыўнасць засваення матэрыялу, але і матывацыю навучэнцаў.

Навучэнцы 4 «А», 4 «Б», 4 «В», 6 «Д», 8 «В», 8 «Г», 8 «Е», 10 «А» класаў  ДУА «СШ № 3 г. Стоўбцы» на працягу вучэбнага года выкарыстоўваюць канструктар інтэрактыўных заданняў Learning Apps, які з’яўляецца праграмай сэрвісу Web2.0. Learning Apps – гэта зусім не гульнявы сэрвіс, ён дае настаўніку магчымасць стварэння апор, падкастаў, сітуацый для таго, каб навучыць дзяцей размаўляць на англійскай мове.  Даная праграма падтрымлівае работу з малюнкамі, гукам і відэа, гіперспасылкамі, дазваляе атрымаць спасылку для адпраўкі па электроннай пошце. Пры выкананні інтэрактыўных заданняў у дзяцей павышаецца ўспрыманне і запамінанне інфармацыі, больш інтэнсіўна развіваюцца ўвага, уменне яе размяркоўваць, здольнасці аналізаваць і класіфікаваць. Дапамагаюць вучням іх уласныя гаджэты ў рамках праекта BYOD: Bring Your Own Device (мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты, ноўтбукі і камп’ютары). Акрамя канструктара Learning Apps васьмікласнікі, напрыклад, з вялікай зацікаўленасцю для прэзентацыі праектаў па тэме «Кулінарная кніга» выкарыстоўвалі некаторыя праграмы і сэрвісы для стварэння відэаролікаў, для 3D-мадэлявання і анімацыі – праграму падрыхтоўкі і прагляду прэзентацый Microsoft Office PowerPoint, распавядаючы пра рэцэпты прыгатавання розных страў. Бацькі вучняў у сваю чаргу лічаць такі від работы мэтазгодным, эфектыўным, карысным і цалкам дарэчным у навучальным працэсе. На даны момант ідзе актыўная падрыхтоўка праектаў навучэнцамі 10 «А» класа па тэме «Знакамітыя людзі Рэспублікі Беларусь і краін мовы, якая вывучаецца» з выкарыстаннем IT-сродкаў.

Для пошуку і перадачы інфармацыі вучні таксама актыўна выкарыстоўваюць праграму-месенджар Viber, што дазваляе адпраўляць тэкставыя, галасавыя і відэапаведамленні, дакументы, малюнкі, відэазапісы, файлы і інш. Вучні адпраўляюць паведамленні і абменьваюцца фотаздымкамі, стыкерамі, галасавымі і відэапаведамленнямі, медыяфайламі многіх фарматаў.

17 вучняў з 4 «А», 4 «Б», 4 «В» класаў на занятках аб’яднання па інтарэсах Happy English («Вясёлы англійскі») таксама «акунаюцца ў англійскую мову» з дапамогай прагляду розных па тэматыцы і змесце відэаролікаў, прэзентацый, выканання інтэрактыўных заданняў.

Не застаецца ўбаку ад навучальнага працэсу і выхаваўчы. Напрыклад, вучні 6 «Д» класа разам са сваімі бацькамі абагульняюць вопыт па тэме «Духоўна-маральнае выхаванне ў сям’і», які афармляецца з мэтай далейшай прэзентацыі таксама праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Алена НАУМОВІЧ, класны кіраўнік 6 «Д» класа ДУА  «СШ № 3 г. Стоўбцы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *