Выдатна, але яшчэ не фініш

Нумары Спорт

11:0 – з такім рэкордным лікам футбалісты «Нёмана-Агра» разграмілі сваіх сапернікаў з Клецка.

Хлопцы, безумоўна, заслугоўваюць пахвалы. І аўтары галоў: тры мячы ў вароты сапернікаў правёў Шпадарук, па два – Даўбейка і Шкураценка, па адным – Сукала, Шуцько, Петрашкевіч і Макарэвіч, і астатнія члены каманды, якія забяспечылі такую перавагу.

Аднак футбалісты не ўпадаюць у эйфарыю. Па-першае, папярэдні этап турніру яшчэ не завершаны. Каб аформіць прыпіску ў чацвёрцы мацнейшых, трэба паспяхова згуляць заўтра ў Старых Дарогах з мясцовым клубам. А гэтая каманда –  лідар спаборніцтваў. І пасля, атрымаўшы шчаслівы білет, усё майстэрства праяўляць у фінальным турніры. Дарэчы, туды трапяць па чатыры калектывы з падгруп «А» і «Б». Яшчэ адна  асаблівасць: у залік фіналістам пойдуць толькі ачкі, набраныя ў саперніцтве з іншымі прадстаўнікамі сваёй чацвёркі. Далей у стаўбчан будуць гульні з мацнейшымі камандамі падгрупы «А». Усё ж пра гэта пазней. У любым разе толькі ўмелая, актыўная гульня прыносіць вынік, які задаволіць як  саміх футбалістаў, так і іхніх шматлікіх прыхільнікаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *