У пяцёрцы лепшых фермаў – «Зарэчча», «Ячонка» і «Засулле»

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Працягвае лідзіраваць у спаборніцтве сярод малочнатаварных фермаў калектыў жывёлаводаў МТФ «Налібакі» ТАА «СЖК «Налібакі».

За два месяцы бягучага года ў сярэднім ад кожнай каровы тут надоена 1611 кілаграмаў малака. Другую прыступку не саступаюць рупліўцы МТФ «Зарэчча» ААТ «Каганец», яны маюць вынік 1496 кілаграмаў. На трэцім месцы – старанныя работнікі МТФ «Целяхі» ТАА «СЖК «Налібакі» з паказчыкам 1486 кілаграмаў.

На чацвёртай і пятай пазіцыях – калектывы МТФ «Ячонка» і МТФ «Засулле» ААТ «Каганец», дзе атрымана ад кожнай каровы 1416 і 1401 кілаграм малака. Засульскія жывёлаводы падняліся на адну прыступку вышэй. Такім чынам, усе малочнатаварныя фермы гэтага таварыства ўвайшлі ў пяцёрку лепшых вытворчых падраздзяленняў раёна.

Шостае, сёмае і адзінаццатае месцы – за працаўнікамі МТФ «Цэнтр», МТФ «Церабейнае» і МТФ «Пруды» ТАА «СЖК «Налібакі», надой склаў 1392, 1387 і 1282 кілаграмы.

На восьмай пазіцыі знаходзяцца працаўнікі МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», якія падняліся на дзве прыступкі ў рэйтынгавай табліцы і маюць вынік 1344 кілаграмы. Зноў у кагорце лепшых жывёлаводы МТФ «Жыгалкі», яны замыкаюць топ-15 фермаў з паказчыкам 1205 кілаграмаў.

З дванаццатага на дзявятае месца падняліся рупліўцы МТФ «Жацерава» ААТ «Жацерава», якія надаілі 1297 кілаграмаў, а вось іх калегі з МТФ «Горкі» страцілі адну пазіцыю – надаілі 1285 кілаграмаў і перамясціліся на дзясятае месца.

Працаўнікі МТК «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства маюць вынік 1261 кілаграм і займаюць цяпер дванаццатае месца, тады як па выніках работы за студзень былі восьмымі.

На трынаццатай і чатырнаццатай прыступках – старанныя працаўнікі МТФ «Казейкі» і МТФ «Стары Свержань» ААТ «Агранёманскі», якія атрымалі ад каровы адпаведна 1226 і 1213 кілаграмаў малака.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *