Падзеі і здарэнні за тыдзень

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне адзін шлюб, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі дзевяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Захар Кулік, Савелій Кухарчык, Кірыл Харанскі, Марк Паўлоўскі, Міхаіл Беляковіч, Севасцьян Чарнец, Цімафей Новік, Міраслава Белановіч і Эмілія Гамза.

 

Пракуратурай раёна праведзена праверка выканання райаддзелам міліцыі заканадаўства, якое рэгулюе парадак вядзення адміністрацыйнага працэсу ў адносінах да непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў. Выяўлены парушэнні, начальніку райаддзела ўнесена прадстаўленне.

 

У пажарнай часці згадалі два пажары. На вуліцы М. Горкага ў Стоўбцах успыхнула часовае збудаванне, а ў жыхара Апечак гарэла лазня. Ніхто не пацярпеў.

 

Міліцыяй зарэгістравана 108 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 11 крымінальных спраў, у васьмі з іх устаноўлены падазроныя. З дачнага дома ў Стоўбцах зніклі электралобзік, медны кабель і інш. на агульную суму 1020 рублёў. У жыхаркі Заямнага выкрадзены мабільны тэлефон, а ў жыхаркі Ніўнага – залатыя ўпрыгажэнні на суму 1646 рублёў.

 

Суд аштрафаваў на 232 рублі 39-гадовага стаўбчаніна, які ў нецвярозым стане ўчыніў скандал з сужыцелькай і пры гэтым адмовіўся выконваць законныя патрабаванні работнікаў міліцыі.

 

ДАІ выявіла 81 парушэнне правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – тры п’яныя вадзіцелі і сем вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 13 недысцыплінаваных веласіпедыстаў і пешаходаў. Зафіксавана 10 ДТЗ. Ніхто не пацярпеў. Напярэдадні школьных веснавых канікулаў прайшла акцыя «Будзь у бяспецы».

 

«Хуткая» атрымала 227 выклікаў, у тым ліку сем – да асоб з алкагольным ап’яненнем.

 

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *