У апошнія зімовыя дні ў Віцебску прайшла рэспубліканская спартакіяда па зімнім мнагабор’і «Здароўе».
У склад зборнай каманды Мінскай вобласці ўвайшла і вучаніца Дзераўнянскай ДЮСШ Ганна Сіняўская. У спаборніцтвах дзяўчына прадэманстравала свае майстэрства і тэхніку. У выніку Ганна заваявала сярэбраны медаль у асабістым заліку. Віншуем!
Ксенія РУБІН