Фінансы ад “А” да “Я”

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

Веды пра фінансы вельмі важныя, бо людзі карыстаюцца грашыма кожны дзень: разлічваюцца імі за пакупкі і паслугі, з іх дапамогаю імкнуцца рэалізаваць свае мары. Падарожжа ў свет ведаў пра грошы – гэта займальны працэс, у якім можна зрабіць шмат адкрыццяў.

У нашай школе прайшоў тыдзень фінансавай граматнасці пад дэвізам “Беражы сябе і свае грошы”. Вучні знайшлі адказы на многія складаныя пытанні:  як з’явіліся грошы і як іх правільна размеркаваць, як зберагчы і памножыць асабістыя зберажэнні, колькі трэба адкладваць грошай у месяц, каб дасягнуць фінансавай мэты.

Інтэрактыўныя гульні, прэзентацыі, конкурсы малюнкаў і калажоў, інфармацыйныя хвілінкі і ўрокі фінансавай граматнасці дапамаглі школьнікам папоўніць свае веды пра фінансы. Акрамя таго, урок фінансавай граматнасці з вучнямі  8 – 11 класаў правялі супрацоўнікі ЦБП  № 518 у г. Стоўбцы Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк».

Цікава было даведацца не толькі аб тым, якія сучасныя тэхналогіі стаяць на абароне нашых фінансаў і як зберагчы свае грошы ад віртуальных злодзеяў, але і пазнаёміцца з асаблівасцямі прафесіі банкаўскага работніка.

Таццяна САСНОЎСКАЯ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Вішнявецкая сярэдняя школа”

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *