2 красавіка — Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. Нашых вытворцаў ведаюць і ў Самары

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Цесныя эканамічныя сувязі звязваюць філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы з расійскімі партнёрамі.

У філіяле ММЗ намеснік галоўнага інжынера Уладзімір Стэльмах суправаджае ўсе выстаўкі-прэзентацыі, і па выніках работы за 2020 год ён адзначаны Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш»

Гэтыя сувязі на ўзроўні розных рэгіёнаў будуць толькі шырыцца, таму што нядаўна на базе філіяла адкрыты адзіны цэнтр рэалізацыі спецтэхнікі холдынга ММЗ.
Філіял ужо даўно вырабляе і адгружае на расійскі рынак кампрэсарныя станцыі і запасныя часткі да рухавікоў, а цяпер будзе займацца і адгрузкамі дызель-генератарных і іншых установак вытворчасці галаўнога прадпрыемства.
Паводле такой схемы стаўбцоўскія машынабудаўнікі працуюць ужо месяц.
– Якія вынікі? – цікавімся ў начальніка аддзела рэалізацыі спецтэхнікі холдынга ММЗ Віктара Кругліка.
– Спрацавалі станоўча. Заключана шэсць дагавораў на адгрузку спецтэхнікі ў Расійскую Федэрацыю. Гэта дызель-генератарныя ўстаноўкі, кампрэсарныя станцыі і помпавыя ўстаноўкі. У першым квартале бягучага года рэалізавалі 22 кампрэсарныя станцыі розных мадэляў, прычым 19 з іх – на расійскі рынак. Прадукцыя карыстаецца попытам і на складзе не затрымліваецца.
Дылерскія цэнтры працуюць у Краснадары, Самары, Маскве, Падмаскоўі, Пензе. У перспектыве маторны завод плануе адкрыць гандлёвы дом па продажы спецтэхнікі ў Сібіры.
– Віктар Мікалаевіч, пры асваенні расійскага рынку якія тэндэнцыі характэрны для рынку айчыннага?
– На айчынным рынку назіраюцца значныя зрухі. Так, да канца бягучага года неабходна ажыццявіць пастаўку ў Брэсцкую вобласць 117 дызель-генератарных установак магутнасцю 120 кВт вытворчасці ММЗ (сума дагавора – больш за тры мільёны рублёў). На айчынным рынку мы ўжо выходзім на рэалізацыю запасных частак у памеры 100 тысяч рублёў.
– На расійскім рынку захоўваецца вялікая канкурэнцыя. За кошт чаго ўдаецца яе вытрымліваць?
– Стараемся заняць сваю нішу. Для гэтага працуем над цаной. На першым плане – якасць, гарантыя на прадукцыю. За кошт гэтага перамагаем у тэндарах, абыходзячы сваіх канкурэнтаў.
Эканамічныя адносіны з найбліжэйшай краінай-суседкай даюць магчымасць не толькі гандляваць і развіваць вытворчы патэнцыял, але і наладжваць прафесійныя стасункі, спазнаваць культуру і традыцыі двух народаў.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *