Скокнулі ў пераможцы

Важное Спорт

image_pdfimage_print

Адразу шэсць дыпломаў прывезлі стаўбчане з г. Маладзечна, дзе прайшла матчавая сустрэча спартыўных школ Мінскай, Гродзенскай  і Віцебскай абласцей сярод юнакоў і дзяўчат 2006–2007 і 2008–2009 гадоў нараджэння.

Спаборніцтвы ладзіліся ў асабістым заліку, удзел бралі 15 каманд.

Вызначыліся: у першай узроставай групе – Лізавета Савіцкая і Канстанцін Бельскі (другое і трэцяе месцы адпаведна ў скачках у даўжыню), Аляксандр Шаўко (трэцяе месца ў бегу на 800 метраў); у другой узроставай групе – Любоў Кандраціна, Ксенія Бар’ясь і Дзмітрый Андроцкі (першае і другое месцы адпаведна ў скачках у даўжыню).

Трэнер-сумяшчальнік ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна» Анатоль Турчановіч зазначае, што пяць з шасці заваяваных дыпломаў – у скачках у даўжыню. Уладальнікі гэтых дыпломаў – вучні СШ № 3 г. Стоўбцы. І нездарма. На базе гэтай школы створаны добрыя ўмовы для трэніровак у скачках. У гэтым відзе спорту вучням трэцяй школы няма роўных: пяцёра з іх раней выходзілі чэмпіёнамі і прызёрамі рэспубліканскага ўзроўню, адзін выступаў нават на міжнародных спаборніцтвах.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *