Удакладнена карта радыеактыўнага забруджвання

Важное Грамадства

image_pdfimage_print

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2021 года № 75 зацверджаны ў новай рэдакцыі Пералік населеных пунктаў і аб’ектаў, якія знаходзяцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання (далей – Пералік).

Фота мае ілюстрацыйны характар

У Пераліку – вёскі Заменка і Цеснавая-1 (Літвенскі сельсавет) на Стаўбцоўшчыне.

Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС звяртае ўвагу, што перагляд Пераліку з улікам змянення радыяцыйнай абстаноўкі (у адпаведнасці з часткай пяць артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2012 г. № 385-З «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС») і далейшае яго зацвярджэнне Саветам Міністраў адбываюцца не радзей як раз у пяць гадоў.

Новы Пералік падрыхтаваны на аснове звестак ДУ «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб шчыльнасці забруджвання глебы цэзіем-137, стронцыем-90, плутоніем-238, 239 і 240 па стане на 1 студзеня 2020 года, у тым ліку па выніках дадатковага абследавання ў перыяд з 2016 па 2020 год, а таксама звестак з Каталога сярэдніх гадавых эфектыўных доз апраменьвання жыхароў населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, якія былі зацверджаны міністрам аховы здароўя ў красавіку 2020 года.

Для жыхароў населеных пунктаў у зоне радыеактыўнага забруджвання прадугледжаны меры сацыяльнай абароны, у прыватнасці ў сферы пенсіённага забеспячэння.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота sputnik.by

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *