Пра асартымент і попыт

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

Нашы чытачы просяць расказаць пра гандлёвае абслугоўванне ў раёне. Маўляў, адкрываюцца новыя магазіны, а ці ёсць пакупніцкі попыт?

Адказаць на гэтае пытанне мы папрасілі спецыялістаў аддзела эканомікі райвыканкама.

– На канец 2020 года ў Стаўбцоўскім раёне было зарэгістравана 329 рознічных гандлёвых аб’ектаў, з іх 124 – у сельскіх населеных пунктах. За студзень – люты бягучага года ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь дабавіліся яшчэ восем гандлёвых аб’ектаў (з іх пяць магазінаў) агульнай плошчай 1317,5 м2.

За першыя два месяцы бягучага года на Стаўбцоўшчыне рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі склаў 21,2 мільёна рублёў. Тэмп росту ў супастаўных цэнах – 97,3 працэнта. Рэалізавана тавараў на 1,1 мільёна рублёў больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю склаў 19 мільёнаў рублёў, ці 97,5 працэнта адносна леташняга перыяду ў супастаўных цэнах.

Плануецца далейшае развіццё рознічнага гандлю па-за стацыянарнымі гандлёвымі аб’ектамі, а менавіта з выкарыстаннем аўтамагазінаў для абслугоўвання жыхароў сельскіх населеных пунктаў.

Для прыцягнення наведвальнікаў у аб’екты грамадскага харчавання неабходна пашыраць асартымент прадукцыі ўласнай вытворчасці з гарантаванай якасцю, развіваць нацыянальную кухню, захоўваючы пры гэтым санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

Прыярытэтнай задачай у сферы гандлю і грамадскага харчавання раёна ў 2021 годзе з’яўляецца павышэнне якасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, стварэнне ўмоў для найбольш поўнага задавальнення спажывецкага попыту з прапановай шырокага асартыменту тавараў і паслуг.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *