Героям тых часоў прысвячаецца

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

У ДУА «ВПК «Залужскі дзіцячы сад — сярэдняя школа» прайшлі мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў.

Мэта мерапрыемстваў — выхаванне патрыятызму, любові да Радзімы, захаванне ў навучэнцаў пачуццяў гонару і павагі да подзвігу сваіх землякоў. Акрамя тэматычных класных і інфармацыйных гадзін у гэты перыяд прайшлі конкурс малюнкаў «Героі Афганскай вайны», фотавернісаж «Душы, абпаленыя Афганам», конкурс-партрэт «Я ганаруся сваім татам» і інш. Самым яркім стала мерапрыемства пад назвай «Героям Афгана прысвячаецца». Гэта была гадзіна памяці, падчас якой навучэнцы чыталі тэматычныя вершы і выконвалі песні. Памяць салдат, якія загінулі ў Афганістане, прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.

Дзеці заплакалі, таму што кожны пастараўся прапусціць праз сябе тыя хвіліны трагедыі.

Алена МАНЦЫВОДА, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУА «ВПК «Залужскі дзіцячы сад сярэдняя школа»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *