Бяспека пачынаецца з дысцыпліны

Ахова працы Главное

image_pdfimage_print

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама правяло тыдзень бяспекі ў будаўніцтве.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Задача данага мерапрыемства –  прафілактыка вытворчага траўматызму, узмацненне патрабаванняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны.

У гэтыя дні ў будаўнічых арганізацыях, якія размешчаны на тэрыторыі раёна, былі праведзены пазапланавыя інструктажы па ахове працы. Работнікі праінфармаваны аб рызыках, якія існуюць для іх здароўя, неабходнасці выкарыстання выдадзеных ім сродкаў індывідуальнай аховы ў працэсе выканання работ на тэрыторыі будаўнічых аб’ектаў.

Зроблены ўпор на ажыццяўленне пастаяннага кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў інструкцый па ахове працы, праектаў вытворчасці работ і тэхналагічных карт, на неабходнасць правядзення прыборнага кантролю наконт знаходжання работнікаў у стане алкагольнага ап’янення – перад пачаткам і падчас працоўнай змены. Звернута ўвага на тое, што неабходна пастаянна праводзіць агляд тэхнічнага стану рыштаванняў, люлек, пад’ёмнікаў і іншых прыстасаванняў для выканання работ на вышыні, а таксама траншэй і катлаванаў.

Таксама зроблены акцэнт на тым, што трэба праводзіць розныя прафілактычныя мерапрыемствы па пытаннях бяспекі і аховы працы, абнаўленне нагляднай інфармацыі на тэматычных стэндах.

Аднак, нягледзячы на правядзенне вышэйназваных мерапрыемстваў, наймальнікамі ўсё ж дапускаюцца парушэнні заканадаўства аб ахове працы. Яны былі выяўлены і ў перыяд правядзення тыдня бяспекі. Мабільная група пабывала і правяла маніторынг на аб’екце будаўніцтва сярэдняй школы № 4 на 720 месцаў у г. Стоўбцы. Устаноўлены парушэнні заканадаўства работнікамі ДУП «ПМК-233» (яны праводзілі будаўнічыя работы з парушэннямі і на тэрыторыі вытворча-майстарскага ўчастка «Акінчыцы» ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас»), Будаўнічага ўпраўлення № 19 ААТ «Будтрэст № 1».

Вікторыя СТАНКЕВІЧ, галоўны спецыяліст аддзела занятасці і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Фота berezino.by

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *