Падзеі і здарэнні за тыдзень

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, зроблена шэсць адзнак аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ніка Далідовіч, Іларыя Бяляўская, Яўгенія Яшчык, Данііл Юрыс, Алівія Белановіч і Эвяліна Калкоўская.

Пракуратурай раёна выяўлены парушэнні правілаў аховы працы ў ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Шашкі» і ААТ «Жацерава». Кіраўнікам названых прадпрыемстваў унесены прадстаўленні. Таксама ўнесена прадстаўленне старшыні райвыканкама аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны (некаторыя аб’екты маюць патрэбу ў касметычным рамонце і пафарбоўцы).

Міліцыяй зарэгістравана 78 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана пяць крымінальных спраў, у трох з іх устаноўлены падазроныя. На стаянцы ў Стоўбцах з паліўных бакаў двух велікагрузных аўтамабіляў зліта 130 літраў дызельнага паліва. З 5 па 9 красавіка праходзіць прафілактычная акцыя «Дом без насілля». Тэлефоны гарачых ліній: 5-01-66 і 5-19-15 (райаддзел міліцыі), (8-017) 229-04-25 (УУС Мінаблвыканкама), 8-801-100-8-801 (агульнанацыянальная, з 08.00 да 20.00).

Суд арыштаваў на дзесяць сутак 37-гадовага жыхара Літвы, які ў нецвярозым стане ўчыніў скандал з бацькам.

ДАІ выявіла 89 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – шэсць вадзіцеляў-бяспраўнікаў і тры п’яныя вадзіцелі (двум з іх, у крыві якіх больш за 1 праміле, у сувязі са зменамі ў заканадаўстве пагражае па 200 базавых велічынь штрафу і пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання на 60 месяцаў). Зафіксавана 11 ДТЗ. Ніхто не пацярпеў. З 2 па 9 красавіка аб’яўлена прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!».

«Хуткая» атрымала 263 выклікі.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *