Нягледзячы на эпідэмічную небяспеку, большасць тых, хто захварэў на каранавірус, пераносяць інфекцыю ў лёгкай форме.

Цяжка пераносяць інфекцыю пажылыя людзі, асобы з хранічнымі захворваннямі печані і нырак, цукровым дыябетам, цяжкімі захворваннямі крыві, эпілепсіяй, інсультам і інш.
Нагадаем, што каранавірус – гэта інфекцыйная паталогія, якая працякае ў вострай форме, пераважна з аэрагенным механізмам заражэння. Спецыфічным для каранавірусаў з’яўляецца паражэнне верхніх дыхальных шляхоў, радзей – кішэчніка і страўніка. Клінічна інфекцыя праяўляецца ўмеранай ліхаманкай і сімптомамі інтаксікацыі, сухім ці мокрым кашлем, стратай апетыту, болем у мышцах, адышкай, радзей – галаўным болем, болем у горле, рынарэяй (слізістыя выдзяленні з носа), млоснасцю, дыярэяй.
Меры папярэджвання заражэння інфекцыяй COVID-19:
- Не дакранайцеся рукамі да твару.
- Часта мыйце рукі з мылам на працягу 40-60 секунд з наступным выкарыстаннем антысептычных спіртазмяшчальных сродкаў.
- Захоўвайце дыстанцыю і рэспіраторны этыкет.
- Вядзіце здаровы лад жыцця.
- Абараняйце органы дыхання медыцынскай маскай.
- У выпадку захворвання не займайцеся самалячэннем, а абавязкова звяртайцеся да ўрача.
Вольга ФЯСЬКО, урач-эпідэміёлаг ДУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»
Фота 4esnok.by