Рыхтуемся да сезона

Важное Спорт

image_pdfimage_print

У нядзелю, 28 сакавіка, на стадыёне «Юнацтва» ў г. Стоўбцы быў праведзены сёмы кантрольны матч.

ФК «Кронан» (Стоўбцы) сустрэўся з чэмпіёнам Мінскай вобласці па футболе 2020 года – ФК «Клецк».

На 37-й хвіліне кляччане выходзяць наперад (0:1). Праз пяць хвілін Кірыл Насановіч забівае гол у вароты, і лік становіцца 1:1. У другім тайме мяняецца шмат ігракоў «Кронана». На 74-й хвіліне Дзмітрый Даўбейка забівае гол. З лікам 2:1 стаўбчане перамаглі.

На працягу чатырох тыдняў яшчэ будуць праведзены некалькі таварыскіх гульняў. Першы тур чэмпіянату Рэспублікі Беларусь (другая ліга) распачнецца 24 красавіка.

Леанід НАРАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *