Каб дыхалася лёгка. Стаўбцоўская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» далучылася да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу».

Акцыі Главное Грамадства

image_pdfimage_print

Сёння Стаўбцоўская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» далучылася да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу».

Старшыня раённай арганізацыі Святлана Блашко, старшыня пярвічнай арганізацыі райвыканкама Надзея Картузава, старшыня пярвічнай арганізацыі ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Аксана Жыбуль і актывісты пярвічных арганізацый упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» высаджвалі сеянцы хвоі на плантацыі Акінчыцкага лясніцтва. Жанчыны Стаўбцоўшыны пастараліся аб’яднаць свае намаганні, каб унесці свой уклад у аднаўленне ляснога масіву і тым самым прыцягнуць увагу грамадскасці, падрастаючага пакалення да беражлівых адносін да лясных культур.

Члены жансавета з аптымізмам гавораць: «Пасадка лесу — пад сілу ўсім жадаючым!». Яны заклікаюць неабыякавых грамадзян прымаць самы актыўны ўдзел у акцыі.

Марына КУТАС, фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *