Бульба на падворак

Дабрачыннасць Нумары

Раённым выканаўчым камітэтам прынята распараджэнне аб забеспячэнні бульбай ветэранаў вайны раёна.

54-м ветэранам вайны, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, дапамогуць стварыць запас другога хлеба на зіму іхнія гаспадаркі. Дадаткова абумоўлена, што для ветэранаў Наваколасаўскага, Навасвержанскага і Заямнаўскага сельсаветаў  гэты запас будзе зроблены з удзелам  ААТ «Каганец», ААТ «Вішнявецкі-агра» і ААТ «Рубяжэвічы» (адпаведна). Па добрай традыцыі, як і ў мінулыя гады, паміж раённай ветэранскай арганізацыяй і сялянскай фермерскай гаспадаркай «Сула» падпісаны дагавор аб выдзяленні на бязвыплатнай аснове трох тон бульбы –  для 30-ці ветэранаў вайны, якія пражываюць у горадзе Стоўбцы.

Як адзначае старшыня арганізацыі Іосіф Язвінскі, сёлета кожны з ветэранаў вайны раёна атрымае бясплатна па 100 кг бульбы. Дастаўка яе будзе арганізавана сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва непасрэдна на падворак на працягу верасня.

Як правіла, не застаюцца без увагі і адзінокія ветэраны працы і інваліды,  якім ідуць насустрач сельвыканкамы сумесна з гаспадаркамі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *