Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе ў Беларусі 16 чэрвеня

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

Міністэрствам адукацыі прынята пастанова ад 19 сакавiка 2021 года нумар 50 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2021 годзе». Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ): 16 чэрвеня — беларуская мова, 18 і 19 чэрвеня — руская мова, 21 чэрвеня — грамадазнаўства, 23 і 24 чэрвеня — матэматыка, 26 чэрвеня — біялогія, 28 чэрвеня — замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 30 чэрвеня — хімія, 2 ліпеня — фізіка, 4 ліпеня — гісторыя Беларусі, 6 ліпеня — геаграфія, 8 ліпеня — сусветная гісторыя (навейшы час).

Вызначаны таксама рэзервовыя дні правядзення ЦТ: 14 і 16 ліпеня — па беларускай і рускай мовах, 14 і 18 ліпеня — па астатніх прадметах.

Дакументам устаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для яго праходжання. Такіх устаноў: 3 — у Мінскай вобласці, па 4 — у Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях, 6 — у Гомельскай, 7 — у Магілёўскай, 13 — у Мінску.

Пастановай вызначана: час работы пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання — з 09.00 да 19.00 (у нядзельны дзень (2 мая) і суботнія дні (15, 29 мая) — з 09.00 да 18.00). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні — з 2 па 9 ліпеня. Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні — 11.00.

База даных абітурыентаў фарміруецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання».

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *