Вывозяць смецце з могілак

Важное Добраўпарадкаванне

image_pdfimage_print

Аб’ектам клопату сталі і месцы вечнага спачыну.

Парадак на могілках на тэрыторыі Дзераўнянскага сельсавета падтрымліваюць круглы год, таму вясной фактычна ўзнікае патрэба толькі ў бягучых мерапрыемствах.

– Асноўнае ў вясенні перыяд – гэта вываз смецця, – гаворыць старшыня сельвыканкама Таццяна Босая.

Таццяна Іванаўна звяртае ўвагу, што ў апошнія гады большасці могілак (яны знаходзяцца на балансе Стаўбцоўскага АКС) быў нададзены сучасны выгляд (на іх высечаны аварыйныя дрэвы) і жыхары, старасты вёсак таксама праяўляюць ініцыятыву і пастаянна сочаць за парадкам на могілках, каб было не сорамна прыйсці да продкаў на Вялікдзень і іншыя рэлігійныя святы.

Дарэчы, могілкі ў пасёлку Школьны, якія мы прыводзілі ў прыклад летась, знаходзяцца на даны момант у ідэальным стане.  Пра гэта турбуюцца камунальнікі і вяскоўцы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *