На палетках – умелыя сейбіты з ААТ «Агранёманскі»

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

У ліку першых прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых хлебаробы ААТ «Агранёманскі».

Вядзецца сяўба ранніх яравых збожжавых

Камбінаваны пасяўны агрэгат НORSCH вывеў на 90-гектарнае поле за вёскай Залужжа вопытны сейбіт таварыства Дзмітрый Сагайдакевіч, які бывае задзейнічаны на розных палявых работах і ўсе даручаныя заданні выконвае своечасова і якасна.

– Гэты ўчастак засеем аўсом сорту «шанс», набылі гадавальнік размножвання, – гаворыць галоўны аграном таварыства Іван Скварчэўскі. – З’яўляемся элітгасам, таму закупілі і пэўную колькасць насення высокіх рэпрадукцый новых перспектыўных сартоў: ячменю «колдун» і «добрый»,  гароху «презент», а таксама гадавальнікі размножвання грэчкі «альфа» і проса «галинка».

Не займаць старання Аляксандру Пухоўскаму

Усяго пад раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў таварыстве адвялі сёлета 1050 гектараў. Плануюць справіцца з сяўбой ранніх яравых культур у самыя сціслыя тэрміны. Падключаць на наступным тыдні яшчэ адзін камбінаваны пасяўны агрэгат, з якім працуе Аляксандр Ханчэўскі.

Усе палявыя работы ў таварыстве вядуцца ў комплексе. Калектыў механізатараў дружны і працавіты. На падрыхтоўцы глебы пад яравую сяўбу заняты Віктар Семянько, Арцём Дарашэвіч і Дзмітрый Шышко. Найпершы клопат у агранамічнай службы і пра азімыя культуры. Вядзецца іх падкормка азотнымі ўгнаеннямі. Завіхаюцца Аляксандр Ветраў, Аляксей Пальчык і Уладзімір Астахновіч.

Ля вёскі Дразды шчыраваў з пасяўным агрэгатам СПУ-6 механізатар Аляксандр Пухоўскі – высяваў травяныя сумесі, закладваючы шматкампанентную пашу для грамадскага статка.

Пад кукурузу ў гаспадарцы адведзена 1050 гектараў, пад цукровыя буракі – 350.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *