Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Стаўбчанка Таццяна Міцкевіч падняла такую праблему. Каб купіць свежае мяса свініны, яны адпраўляюцца ў Баранавічы, Нясвіж, Дзяржынск. На рынку ў гэтых гарадах заўсёды ёсць выбар, і без пакупкі сям’я дамоў не вяртаецца. Чаму на Калгасным рынку ў Стоўбцах узнікла зацяжная праблема з продажам мяса свініны ад прыватных асоб? Стаўбчане павінны ехаць у іншы горад па прадукцыю да абедзеннага стала. Гэтае пытанне рэдакцыя адрасуе аддзелу нарыхтовак райспажыўтаварыства, у чыім ведамстве знаходзіцца Калгасны рынак.

Ад імя жыхароў вуліцы Магістральнай патэлефанавала Марыя Канкаловіч з просьбай дабраўпарадкаваць іх вуліцу, а дакладней – пакласці на ёй асфальт. Справа ў тым, што па дарозе не прайсці не толькі пасля дажджу, а і тады, калі суха. І асабліва з дзіцячай каляскай – колы вязнуць у пяску.  Грэйдзер не выратоўвае становішча, ямы па-ранейшаму застаюцца.



1 комментарий по теме “Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

  1. Я считаю, что этот вопрос возникает ни только у Татьяны, но и у во всех Столбцовских жителей. Это правда, с мясной продукцией у нас провал, даже если она и есть, то цены зашкаливают выше рыночной, по сравнению с другими соседними районами. Даже взять обычный г/п Городея, там цена одного кг свежего мяса можно купить на 20-30% дешевле, чем здесь у нас в Столбцах.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *