З сістэмай бонусаў

Афіцыйна Нумары Эканомiка

Урад вызначыў сістэму бонусаў і абмежаванняў у аплаце кіраўнікам за вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўзначаленых імі арганізацый. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў № 1142 ад 27 снежня 2013 года.
У адпаведнасці з новай пастановай кіраўнікам паспяхова працуючых арганізацый можа быць устаноўлены гадавы бонус у памеры да 10 працэнтаў ад атрыманага па выніках справаздачнага года прыросту чыстага прыбытку арганізацыі, але не больш за 12 акладаў.
За прыняцце (перавод) работнікаў на дадаткова ўведзеныя высокапрадукцыйныя рабочыя месцы кіраўнік можа атрымаць дадатковае аднаразовае ўзнагароджанне ў памеры да 12 акладаў уключна. Разам з тым пры наяўнасці росту страты ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) і (або) запазычанасці па выплаце заработнай платы, а таксама недасягненні перавышэння тэмпу росту вытворчасці працы над тэмпам росту заработнай платы ўстаноўлена забарона на налічэнне і выплату кіраўнікам арганізацый усіх відаў прэмій (бонусаў, узнагароджанняў).
БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *