Садаводу і агародніку – на заметку

Альбуцкі куфэрак Важное Спецвыпускі «Праменя»

image_pdfimage_print

Першым навукоўцам, які заявіў пра ўплыў Месяца на ўсё жывое на зямлі, у тым ліку і на расліны, быў Чарльз Дарвін. Але строга навуковага тлумачэння гэтаму феномену няма і цяпер, хоць усё больш гаспадарак (асабліва на Захадзе) разлічваюць спрыяльныя дні для пасадкі або збору ўраджаю.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Кожны знак задыяка сваімі вібрацыямі ўздзейнічае на пэўную частку расліны. Так, Авен, Леў і Стралец больш за ўсё ўплываюць на плады, Рак, Скарпіён і Рыбы – на лісце. Блізняты, Шалі і Вадалей кіруюць кветкамі, а Цялец, Дзева і Казярог – каранёвай сістэмай.

Якія дні спрыяльныя для пасеву агародніны і кветак ў красавіку? Зазірнем у каляндар садавода і агародніка.

Неспрыяльныя дні

Нельга нічога саджаць (Вадалей) – 7, 11.

Рызыкоўныя для пасадкі дні (Леў) – 12, 20 (з 09.10), 21, 22 (да 16.10).

Нельга саджаць агародніну (Дзева) – 22 (з 16.10), 23, 24 (да 19.05).

Дні спрыяльнага становішча Месяца ў знаках задыяка для пасадкі раслін

  • Гарбузы (Рак, Шалі, Скарпіён, Рыбы) – 8, 9, 10 (да 09.10), 18, 19, 20 (да 09.10), 24 (з 19.05), 25–27, 28 (да 18.40).
  • Кабачкі (Рак, Шалі) – 24 (з 19.05), 25, 26 (да 19.20).
  • Баклажаны, квяцістая капуста (Скарпіён) – 26 (з 19.20), 27, 28 (да 18.40).
  • Белакачанная капуста, рэпа, сельдэрэй (Цялец, Шалі, Казярог) – 13, 14, 15 (да 09.35), 24 (з 19.05), 25, 26 (да 19.20).
  • Салата (Авен, Цялец, Рыбы) – 8–10, 13, 14, 15 (да 09.35).
  • Цыбуля (Цялец, Скарпіён, Стралец, Казярог) – 13, 14, 15 (да 09.35), 26 (з 19.20), 27–30.
  • Морква, буракі (Цялец, Рак, Шалі) – 13, 14, 15 (да 09.35), 18, 19, 20 (да 09.10), 24 (з 19.05), 25, 26 (да 19.20).
  • Агуркі (Рак, Скарпіён, Рыбы) – 8, 9, 10 (да 09.10), 18, 19, 20 (да 09.10), 26 (з 19.20), 27, 28 (да 18.40).
  • Балгарскі перац (Цялец, Рак, Стралец) – 13, 14, 15 (да 09.35), 18, 19, 20 (да 09.10), 28 (з 18.40), 29, 30.
  • Пятрушка (Рыбы) – 8, 9, 10 (да 09.10).
  • Памідоры (Авен, Рак, Скарпіён) – 10 (з 09.10), 18, 19, 20 (да 09.10), 27, 28 (да 18.40).
  • Радыска (Цялец, Рак, Шалі, Стралец, Казярог, Рыбы) –8, 9, 10 (да 09.10), 13, 14, 15 (да 09.35), 18, 19, 20 (да 09.10), 25, 26 (да 19.20), 28 (з 18.40), 29, 30.
  • Рэдзька (Цялец, Рак, Скарпіён) – 13, 14, 15 (да 09.35), 18, 19, 20 (да 09.10), 27, 28 (да 18.40).
  • Кроп (Дзева, Шалі, Казярог) – 22 (з 16.10), 23–25, 26 (да 19.20).
  • Фасоля, гарох (Цялец, Блізняты, Шалі) – 13–17, 24 (з 19.05), 25, 26 (да 19.20).
  • Часнок, востры перац (Авен, Скарпіён, Стралец) – 10 (з 09.10), 26 (з 19.20), 27–29, 30.
  • Бульба (Цялец, Рак, Шалі, Казярог) – 13, 14, 15 (да 09.35), 18, 19, 20 (да 09.10), 25, 26 (да 19.20).
  • Патысоны (Рак) – 18, 19, 20 (да 09.10).
  • Клубніцы (Блізняты) – 15 (з 09.35), 16, 17.
  • Маліны (Рыбы) – 10 (да 09.10).
  • Пладовыя дрэвы (Леў) – 20 (з 09.10), 21, 22 (да 16.10).
  • Цыбульныя і клубневыя кветкі  (Дзева, Скарпіён, Казярог) – 22 (з 16.10), 23, 24 (да 19.05), 27, 28 (да 18.40).
  • Кветкі з насення (Шалі, Скарпіён, Рыбы) – 8, 9, 10 (да 09.10), 24 (з 19.05), 25–27, 28 (да 18.40).
  • Ружы (Блізняты, Рак, Шалі, Казярог) – 15 (з 19.35), 16–19, 20 (да 09.10), 25, 26.

Паводле матэрыялаў друку

Фота yandex.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *