Стаўбцоўскія школьнікі прывезлі шэсць прызавых месцаў з Маладзечна

У Маладзечне адбылося адкрытае рэспубліканскае першынство дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «ДЮСШ № 3 г. Маладзечна» па лёгкай атлетыцы.

У спаборніцтвах удзел прынялі пятнаццаць камандаў з розных раёнаў рэспублікі. Каманда Дзераўнянскай ДЮСШ выступіла ў наступным складзе: Дар’я Маліноўская, Ганна Юрыс, Гражына Валадзько, Сяргей Варакса, Кацярына Маліноўская, Раман Малалетні.

Школьнікі Стаўбцоўшчыны выступалі ў розных бегавых дысцыплінах і занялі шэсць прызавых месцаў: Дар’я Маліноўская (першае і другое месцы), Ганна Юрыс (другое і трэцяе месцы), Гражына Валадзько (другое месца), Сяргей Варакса (трэцяе месца).

Рыхтавалі навучэнцаў да ўдзелу ў спаборніцтвах трэнеры-выкладчыкі Дзераўнянскай ДЮСШ Сяргей Халапук і Аляксандр Чарняўскі.

Ксенія РУБІН