Будзе вакцынацыя і ў амбулаторыях

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

У стаўбцоўскай паліклініцы супраць COVID-19 ужо правакцынавана 920 чалавек, з іх 555 – вакцынай кітайскай вытворчасці.

– На даны момант вакцынацыя праводзіцца расійскай вакцынай «Спутник V». У запасе ёсць 100 доз, і дадаткова павінны паступіць у найбліжэйшы час 300 доз, – расказала намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» Часлава Уласік. 

Усе жадаючыя атрымаць прышчэпку могуць звяртацца ў кабінеты нумар 346 і 347 паліклінікі (час работы – з 08.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00, выхадныя – субота, нядзеля) або ў амбулаторыю па месцы жыхарства.

Часлава Уласік падзялілася планамі: «У перспектыве мяркуем арганізаваць вакцынацыю супраць COVID-19 у амбулаторыях і ўчастковых бальніцах, з прыцягненнем перасоўнага медыцынскага комплексу, што дазволіць выязджаць на прадпрыемствы. Для гэтага разглядаецца пытанне аб закупцы спецыяльных маразільнікаў, здольных падтрымліваць нізкатэмпературны (мінус 18 оС) рэжым захоўвання вакцыны».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *