Будаўнікі ўзводзяць новы прыпынак грамадскага транспарту на вуліцы Ленінскай

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Сёлета ў Стоўбцах плануецца пабудаваць два шматпавярховыя жылыя дамы, на 40 і 60 кватэр, – для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку шматдзетных сем’яў.

Узвядзенне гэтых аб’ектаў ужо пачалося на вуліцах Ленінскай і Маторабудаўнікоў. Працуюць будаўнікі ТАА «Пухавіцкая МПМК-14».

– На вуліцы Ленінскай імі цяпер ажыццяўляецца перанос аднаго з прыпынкаў грамадскага транспарту, які аказаўся акурат на заездзе на аб’ект, – расказаў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна» Мікалай Мармузевіч.

Райцэнтр разбудоўваецца, а таму змяняецца і яго інфраструктура.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *