Старасвержанскі савет прызнаны пераможцам агляду-конкурсу

Афіцыйна Главное Моя Столбцовщина

image_pdfimage_print
Дыплом пераможцы ўручылі старшыні Старасвержанскага савета грамадскага пункта аховы правапарадку Марыне Таяноўскай намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая і намеснік начальніка райаддзела міліцыі Уладзімір Кухарчык

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на званне «Лепшы савет грамадскага пункта аховы правапарадку» ў 2020 годзе.

Згодна з рашэннем райвыканкама № 390 ад 23 сакавіка 2021 года, пераможцамі прызнаны Старасвержанскі, Вішнявецкі і Навасвержанскі саветы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку (першае, другое і трэцяе месцы адпаведна).

Узнагароджанне  прайшло падчас семінара-вучобы, арганізаванага для старшыняў саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая выказала  ўдзячнасць за працу і звярнула ўвагу на тое, што названыя саветы, як і аглядавыя камісіі, з’яўляюцца грамадскімі фарміраваннямі, але пры гэтым прымаюць актыўны ўдзел у прафілактычнай рабоце.

У прыватнасці, саветы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку  працуюць з сем’ямі, у якіх дзеці аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, становішча іх прызнана сацыяльна небяспечным, а таксама з бацькамі, якія абавязаны кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне дзяцей, змешчаных на дзяржаўнае забеспячэнне.

У рамках Дэкрэта № 18 ажыццяўляецца сумеснае наведванне сем’яў і кантроль за абстаноўкай у іх, праводзяцца прафілактычныя гутаркі, аказваецца дапамога ў рамках заканадаўства. Важныя пытанні – своечасовае інфармаванне аб сямейнай нядобранадзейнасці і ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі.

На семінары-вучобе выступілі педагог-псіхолаг ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна» Аксана Рабчынская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Навіцкая, намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Наталля Хвасько.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *