Хлебаробы ААТ «Каганец» – у ліку лепшых

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Па тэмпах выканання веснавых палявых работ хлебаробы ААТ «Каганец» – у ліку лепшых. Механізатары плануюць завяршыць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур у пачатку наступнага тыдня.

У таварыстве адна з самых высокіх сярод гаспадарак забяспечанасць рознымі відамі мінеральных угнаенняў. У дастатковай колькасці нарыхтавана арганікі, усе кампосты вывезены, і пераважная большасць з іх унесена ў глебу – звыш 36 тысяч тон. Належным чынам была адрамантавана тэхніка.

Да маладога механізатара Вадзіма Бохана (у цэнтры) прыехалі ў поле намеснікі дырэктара сельгаставарыства Аляксандр Жыбуль і Дар’я Доўнар

– Спачатку пасеялі авёс, услед за ім – ячмень, – расказвае галоўны аграном Дзмітрый Мельнікаў. – Нашы працаўнікі стараюцца як мага хутчэй падрыхтаваць глебу, заправіць яе рознымі відамі ўгнаенняў і якасна пасеяць насенне. Працаваць трэба шпарчэй яшчэ і таму, што сёлета на 418 гектараў павялічыўся яравы клін – менавіта на такой плошчы не перазімавала трыцікале.  Прыйдзецца перасяваць палеткі яравымі культурамі і кукурузай.

У гаспадарцы ўсё робіцца для таго, каб сабраць вышэйшы, чым летась, ураджай. У мінулым годзе атрымалі з кожнага гектара 37,4 цэнтнера збожжа.

Механізатару з больш чым 30-гадовым стажам Аляксандру Бохану не займаць умення

На пасяўной задзейнічаны нядаўна набытыя ў лізінг два новыя трактары «Беларус-82». Адзін з іх даручылі вопытнаму Аляксандру Бохану, які падчас наведвання намі таварыства працаваў на ўнясенні мінеральных тукаў. Другі – кіраўніцтва гаспадаркі вырашыла аддаць маладому механізатару Вадзіму Бохану – ён рупіўся з культыватарам. Тэхнікай абодва механізатары задаволены. Неўзабаве на мехдвары з’явіцца яшчэ адзін новы трактар, энерганасычаны «Беларус-1221».

Механізатар Алег Ганчарэнка заўсёды сумленна выконвае даручаную работу

Шчыравалі на палетках з камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі Алег Ганчарэнка і Аляксандр Сідорык. На закрыцці вільгаці завіхаліся Іван Малчанаў і Аляксандр Кавалёў, а на ўнясенні мінеральных угнаенняў – Дзмітрый Трацяк.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *