Падзеі і здарэнні за тыдзень

Ахова правапарадку Важное Соцыум

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шлюб, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі тры маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Данііл Дубіна, Данііл Бандаровіч і Варвара Пархімовіч.

 

Пракуратурай раёна ў ходзе нагляду выяўлены парушэнні заканадаўства ў сферы абыходжання з адходамі ў РУП «Стаўбцоўскае АКС» і ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас». Кіраўнікам гэтых прадпрыемстваў вынесены прадпісанні.

 

У пажарнай часці згадалі загаранне гаспадарчай пабудовы ў Вялікай Гуменаўшчыне. Папярэдняя прычына пажару – спальванне смецця, якое выклікала загаранне травы. З травы агонь перакінуўся на пабудову.

 

Міліцыяй узбуджана крымінальная справа па факце нанясення грамадзянкай цяжкіх цялесных пашкоджанняў свайму сужыцелю. Невядомымі апаганены чатыры магілы на могілках паблізу Вішняўца.

 

Суд прыгаварыў да штрафу ў памеры 50 базавых велічынь 36-гадовага жыхара Дзяржынска, які прад’явіў у МРЭА ДАІ  падробленую медыцынскую даведку. Сем жыхароў раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за сямейныя скандалы – ім вынесены штрафы ў памеры ад трох да пяці базавых велічынь або арышт на 15 сутак. 29-гадовы жыхар Заямнага, які парушыў правілы ўтрымання дамашняй жывёлы (яго сабака выбег з двара і загрыз сем курэй), аштрафаваны на 10 базавых велічынь.

 

ДАІ выявіла 92 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – тры п’яныя вадзіцелі і восем вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 13 недысцыплінаваных пешаходаў і веласіпедыстаў (двое з іх – у нецвярозым стане). Зафіксавана 10 ДТЗ.

 

«Хуткая» атрымала 219 выклікаў, у тым ліку 17 – да асоб з алкагольным ап’яненнем.

 

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *