У ААТ «ТБЗ «Нёман» завяршаецца сезон выпуску паліўнага брыкету

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Сёлетняя зіма была халоднай, таму попыт на яго захоўваўся высокі.

– Напрыклад, за першыя два месяцы года выраблена 8,8 тысячы тон брыкету пры плане 7,5 тысячы тон. Выручка склала 1 мільён 112 тысяч рублёў, – адзначае дырэктар завода Міхаіл Камейша.

Вытворцы абслугоўваюць спажыўцоў з сямі раёнаў Мінскай вобласці, а таксама пастаўляюць торф фрэзерны паліўны для новай кацельні магутнасцю 24 МВт у Стоўбцах. План пастаўкі на 2021 год складае 7,4 тысячы тон, ужо адгружана 2,8 тысячы тон. На два цэментныя заводы рэспублікі ў гэтым месяцы будзе рэалізавана 4370 тон прадукцыі.

Не за гарамі май, і ў торфабрыкетчыкаў пачынаецца сезон здабычы сыравіны. Сёлетнія планы невялікія – назапасіць 10 тысяч тон торфу для цеплакрыніцы і 40 тысяч тон – для вытворчасці паліўнага брыкету. Таксама ў маі традыцыйна пачынаецца рамонт у брыкетным цэху.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *