Цуды на Ражджаство

Дабрачыннасць Нумары Святочная афіша

Працягваецца традыцыйная калядная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі «Цуды на Ражджаство».
Рабяты літаральна ўсіх школ раёна прынялі ўдзел у гэтай акцыі, ахвяраваўшы канцылярскія прылады, мяккія цацкі, вопратку. Некаторыя зрабілі падарункі сваімі рукамі.
Частка сабранага, па дамоўленасці са Стаўбцоўскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, будзе перададзена цэнтру для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. Адабраны падарункі і для дзетак, якія знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку. Частка іх, праз членаў камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, трапіць у сем’і, дзе становішча дзяцей ацэньваецца як сацыяльна складанае. Ёсць і іншыя адрасы, дзе асабліва патрэбна ўвага ўдзельнікаў акцыі «Цуды на Ражджаство». Напрыклад, гэта цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат і іншыя.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *