Аўтаматыка патрабуе нефармальнага падыходу

Важное Пожарная безопасность

image_pdfimage_print

У бягучым годзе на Стаўбцоўшчыне пачасціліся выпадкі, калі спрацоўвала сістэма пажарнай сігналізацыі і тэхніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ажыццяўляла выезд. Пасля праверкі высветлілася, што падобныя выпадкі былі лжывымі, і факты загаранняў не пацвердзіліся.

Асноўнымі прычынамі лжывага спрацоўвання з’яўляюцца: пападанне іншародных цел (пылу, вільгаці, насякомых) у датчыкі сістэмы, перапады напружання ў агульнай сетцы, эксплуатацыя сістэмы звыш нарматыўнага тэрміну эксплуатацыі, а таксама чалавечы фактар (курэнне, дэмантаж апавяшчальнікаў і г. д.).

Пры правядзенні праверак і маніторынгаў суб’ектаў гаспадарання, на балансе якіх ёсць устаноўкі пажарнай аўтаматыкі, былі выяўлены недахопы ў рабоце асобных вузлоў і агрэгатаў сістэмы. Даны факт сведчыць аб адсутнасці належнага кантролю з боку кіраўніцтва і службовых асоб, а таксама з боку арганізацый, якія ажыццяўляюць рэгламентныя работы па тэхнічным абслугоўванні. Нярэдка яны праводзяцца фармальна, не ў поўным аб’ёме, а ў выпадку выяўлення няспраўнасцяў адзнакі ў спецыяльны журнал не ўносяць і прадстаўнікоў гэтай арганізацыі не інфармуюць.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з «Агульнымі патрабаваннямі пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў i iншых аб’ектаў, якія належаць суб’ектам гаспадарання», зацверджанымі Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 № 7, кіраўнік суб’екта гаспадарання абавязаны забяспечыць працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, супрацьпажарнага водазабеспячэння і сувязі.

Наўмыснае адключэнне або знаходжанне ў няспраўным стане ўстановак пажарнай аўтаматыкі не дазволіць на пачатковым этапе выявіць узгаранне, а таксама прыняць аператыўныя меры па яго ліквідацыі.

Таццяна Тарасевіч, старшы інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *