Фестывальнае плённае лета

Культура Нумары

Насычанае цікавым творчым жыццём было лета бягучага года для ўмельцаў, якіх аб’ядноўвае народны клуб майстроў народнай творчасці «Пралеска» раённага Цэнтра культуры.

Яны прынялі ўдзел у чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску, выставіўшы свае творы ў горадзе майстроў ля Палаца спорту і лядовага комплексу  «Мінск-Арэна».  Рэспубліканскі фестываль «Вясновы букет»,  фестываль нацыянальных культур у Гродне, выстава-кірмаш нацыянальных рамёстваў «Камарова – кола дзён», фестываль «Вянок дружбы», міжнародны фестываль «Славянскі базар», абласны фестываль на Мядзельшчыне «Возера» – усё гэта маршруты народных умельцаў Стаўбцоўшчыны.

Абласны фестываль «Сям’я майстроў» даў магчымасць сем’ям Халявінскіх і Бондаравых паказаць  людзям свае ўменні. Разьбяры  паўдзельнічалі ў абласным свяце-конкурсе майстроў манументальнай драўлянай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва». Члены клуба «Пралеска» былі запрошаны на ўрачыстасць у сталіцу ў Дзень Незалежнасці, на святкаванне дзён горада ў Нясвіж, Іўе, Кобрын.

Самай яркай падзеяй для ўмельцаў застаўся міжнародны фестываль на Магілёўшчыне – ІV купальскае свята ў вёсцы з прыгожай назвай Александрыя, дзе нарадзіўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Фестываль уразіў і вялікай колькасцю гасцей, і цікавай праграмай, і яркімі мерапрыемствамі і самой прыгажосцю мясцовасці на беразе Дняпра.

Залатая восень натхніць майстроў на новыя творы. А мастацкім работам знойдзецца месца на кірмашах, выставах, прэзентацыях, майстар-класах.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *