Калі ласка, на кірмаш!

Навіна дня Нумары

У нядзелю, 14 верасня, на Калгасным рынку горада Стоўбцы адбудзецца сёлетні першы восеньскі кірмаш. Вы зможаце зрабіць харчовыя запасы на зіму: набыць бульбу, садавіну, гародніну, зрабіць іншыя патрэбныя вам пакупкі.

У кірмашы прымуць удзел сельскагаспадарчыя таварыствы, перапрацоўчыя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Вас чакае вялікі выбар прадукцыі па прымальных цэнах.

Святочны настрой створаць калектывы мастацкай самадзейнасці.

Усім –  прыемных пакупак!

Кірмаш распачне работу а 7-йгадзіне раніцы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *