«Міравая нічыя». Стаўбцоўскія футбалісты правялі дзесяты матч

Важное Спорт

image_pdfimage_print

17 красавіка на стадыёне “Юнацтва” ў г. Стоўбцы прайшоў дзесяты таварыскі матч нашага футбольнага клуба “Кронан” супраць ФК “Вікторыя” (Мар’іна Горка).

Пасля першага тайма была бязгалявая нічыя. На 59 і 70 хвілінах гульні “госці” двойчы паражаюць нашы вароты. І тут стаўбчане “прачнуліся”. На 80 хвіліне Кірыл Насановіч нечаканым ударам (пас-Арцём Бекарэвіч) адыгрывае адзін мяч. На 88 хвіліне з выдатнага паса Аляксандра Паляшчука зраўнівае лік гульні Кірыл Насановіч. І калі ішоў ужо дадатковы час стаўбчане маглі выйсці наперад, але не атрымалася. Нічыя-2:2.

Падрыхтаваў Леанід Нарановіч 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *