У Стоўбцах з’явіўся новы дзіцячы гульнявы комплекс

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Гэтымі днямі для гараджан зроблены адмысловы падарунак.

Новая дзіцячая гульнявая пляцоўка па вуліцы Цэнтральнай, 17, у Стоўбцах хутка пакліча дзетвару

На прыдамавой тэрыторыі па вуліцы Цэнтральнай, 17, у Стоўбцах зманціраваны новы дзіцячы гульнявы комплекс «Геаметрыя» (такі ж комплекс ужо некалькі гадоў цешыць дзяцей у парку Дружбы народаў. – Заўвага рэдакцыі). Яркая канструкцыя са шматузроўневымі горкамі, пясочніцай, арэлямі і вежамі для забаў хутка прывабіць дзетвару.

Як адзначыў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Яўген Кандратовіч, дзіцячы гульнявы комплекс быў закуплены Стаўбцоўскім АКС па выніках тэндара. «Устаноўлены на ўездзе ў Стоўбцы, ён упрыгожвае не толькі дваровую тэрыторыю, але і наш горад. Плануецца ўстанавіць там лавачкі і іншыя элементы добраўпарадкавання, каб было чыста і зручна для жыльцоў», – падкрэслівае Яўген Іванавіч.

А яшчэ стаўбчан і гасцей горада, турыстаў чакае сюрпрыз. Побач з дзіцячай гульнявой пляцоўкай неўзабаве з’явіцца наша фірменная кампазіцыя і месца для фотасесій – «Я люблю Стоўбцы!».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *