«Кожная лялька своеасаблівы шэдэўр.» Стаўбчанка займаецца вырабам тэкстыльных лялек

Главное Соцыум

image_pdfimage_print

Лялькі ручной работы цяпер асабліва цэняцца. Яны прывабліваюць сваёй незвычайнасцю. У кожнай з іх – часцінка душы майстра.

Ужо месяц, як стаўбчанка Алена Марусева займаецца вырабам тэкстыльных лялек. Некаторы час працавала майстрам па рамонце адзення. Пасля вырашыла прымяніць навыкі і ў пашыве лялек. Натхнілі жанчыну прасторы інтэрнэту. Першы яе вопыт – тэкстыльныя снегавікі, коцікі.

Пры рабоце з лялькамі Алена Сяргееўна выкарыстоўвае розныя тканіну, аксесуары, напаўняльнікі.

– Кожная лялька – асаблівая, са сваім характарам. Чым больш я гляджу на свае работы, тым больш новага адкрываецца, – дзеліцца Алена Марусева.

Жанчына кожны раз абдумвае вобраз: эмоцыі, адзенне, постаць. Алена Сяргееўна прызнаецца:

– Калі цябе захоплівае творчы працэс – аддаешся справе цалкам. Мабыць, такое бывае ў многіх. У мяне пачынаюць свярбець рукі, хочацца нешта стварыць. Амаль адразу нараджаецца вобраз.

Рамесніца не шкадуе часу на сваё хобі. Яна лічыць: чым больш укладваеш, тым больш атрымліваеш узамен.

Калі чалавек з творчай жылкай, яму ўласціва рабіць усё з душой. Для такіх людзей характэрны працавітасць, цярплівасць, настойлівасць і, зразумела, пазітыўны настрой. У адваротным выпадку выніку не будзе.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *