Кіберзлачыннасць – новая пагроза для грамадства

Ахова правапарадку Главное

image_pdfimage_print

Днямі ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама правяло прэс-канферэнцыю на базе прэс-цэнтра РУП «Дом прэсы»  па пытаннях кібербяспекі і супрацьдзеяння кіберзлачыннасці

Можна застрахаваць  банкаўскую картку

Супрацоўнікі банка не тэлефануюць кліентам праз праграму Viber і іншыя месенджары.

Пры дыстанцыйным банкаўскім абслугоўванні ўваход у сістэму неабходна выконваць з афіцыйнага сайта банка asb.by, belarusbank.by. Будзьце пільныя, звяртайце ўвагу на даменнае імя (абрэвіятуру) сайта ў адрасным радку браўзера, на якім знаходзіцеся. Зламыснікі могуць стварыць фальшывы сайт, падобны да афіцыйнага. Ажыццяўляйце запампоўванне і ўстаноўку праграмы M-Belarusbank праз спасылкі, размешчаныя на афіцыйным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк», і ў магазінах праграм Play-Маркет, Google Play, App Store.

Не пераходзьце па спасылках, якія могуць весці на фальшывыя старонкі сайтаў ААТ «ААБ Беларусбанк», і не спампоўвайце праз іх праграмы. Нікому не паведамляйце, не перадавайце і не перасылайце сваю канфідэнцыяльную інфармацыю.

Не губляйце пільнасці пры атрыманні электронных дакументаў. Зафіксаваны новы махлярскі метад з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі. Кліенту накіроўваецца падроблены дакумент нібыта ад імя банка «Дамова на пераафармленне банкаўскага рахунку па страхавых рэквізітах». Пры візуальным аглядзе данага «дакумента» відаць, што ён з’яўляецца грубай падробкай (змазана пячаць, няправільная назва банка). У такім выпадку звяжыцеся з кантакт-цэнтрам банка 147.

Актуальная інфармацыя знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта банка https:/belarusbank.by ў раздзеле «Бяспечная праца ў сістэмах ДБА».

Ва ўстановах або ў інтэрнэт-банкінгу ААТ «ААБ Беларусбанк» можна аформіць дагавор страхавання банкаўскіх плацежных картак «З карткай пад абаронай». Страхавая праграма пакрые выдаткі на перавыпуск карткі і верне ўкрадзеныя грошы.

Алена ГАЛОЎЧЫК, менеджар па рэкламна-інфармацыйнай рабоце Мінскага абласнога ўпраўлення № 500 ААТ «ААБ Беларусбанк»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *