Не стала ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Любові Ткачовай

Важное Вялікай Перамозе прысвячаецца

image_pdfimage_print

Калі ўсе мы рыхтуемся да вялікага свята – Дня Перамогі, прыйшла сумная вестка: не стала ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Ткачовай Любові Давыдаўны.

На 93-м годзе завяршылася зямное жыццё гэтай аўтарытэтнай і інтэлігентнай жанчыны, якая для многіх пакаленняў стаўбчан назаўсёды застанецца Настаўнікам.

Любоў Давыдаўна родам з вёскі Збышын Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, якую ў чэрвені 1942 года за сувязь з партызанамі напаткаў лёс Хатыні. У агні загінулі ўсе родныя, восем чалавек, а яна з бацькам (іх не было дома) цудам засталася ў жывых…

У адказ на трагедыю дзяўчынка-падлетак пайшла дапамагаць партызанам. Аднойчы немцы схапілі яе і закрылі ў хляве, але ўдалося збегчы праз дзірку ў даху. У партызанскім атрадзе яна перажыла блакаду, моцныя абстрэлы і кантузію.

За мужнасць і гераізм Любоў Давыдаўна была ўзнагароджана медалём «За Перамогу над Германіяй у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.».

Пасля вайны закончыла гістфак БДУ імя У. І. Леніна, курсы выкладчыкаў грамадскіх навук пры Ленінградскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Жданава. На працу была накіравана ў Стоўбцы. На працягу больш як чатырох дзясяткаў гадоў настаўнічала і вяла актыўную грамадскую работу.

Унікальны лёс і подзвіг Ткачовай Любові Давыдаўны, як і іншых ветэранаў Вялікай Айчыннай. На жаль, на Стаўбцоўшчыне засталося іх усяго дзевяць. Разам з ветэранамі адыходзіць цэлая эпоха. Але ў памяці нашчадкаў гісторыя і яе героі будуць жыць вечна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *