Перспектывы «Мяснога двара»

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне працуюць дзевяць фірменных магазінаў ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», і кожны з іх штомесяц прыносіць больш за 500 тысяч рублёў грашовай выручкі.

У магазінах прапануюць у тым ліку новыя віды прадукцыі, над якімі пастаянна працуюць тэхнолагі камбіната.

Усе магазіны могуць пахваліцца тым, што маюць сваіх пакупнікоў, аднак ёсць і асаблівасці ў рабоце. Да прыкладу, магазін «Мясны двор», які знаходзіцца на вуліцы Магістральнай у Стоўбцах, вылучаецца найбольшай (дзесьці 50 працэнтаў) доляй у таваразвароце менавіта ўласнай прадукцыі камбіната. У ім попыт на ахалоджаныя мясныя прадукты стабільна высокі як сярод мясцовых жыхароў, так і сярод турыстаў, якія транзітам праязджаюць праз наш райцэнтр.

Сёння «Мясны двор» знаходзіцца на арандаваных плошчах, таму ўзнікла неабходнасць будаўніцтва ўласнага памяшкання для фірменнага магазіна.

Дырэктар камбіната Рамуальда Бурдукевіч зазначае:

– Вялікі магазін, да прыкладу плошчай 1000 м2, нам не асіліць (прадпрыемства накіроўвае сродкі на рэалізацыю буйнога праекта па будаўніцтве новага цэха. – Заўвага рэдакцыі), але ў найбліжэйшы час будзем узводзіць гандлёвы павільён.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *