На чарзе – цукровыя буракі

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Хлебаробы ААТ «Жацерава» ў ліку першых пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры і гэтымі днямі рыхтуюць глебу пад сяўбу прапашных культур.

– Нашы работнікі хутка справіліся з даведзеным заданнем і засеялі адведзеную плошчу своечасова і якасна, – сказаў намеснік дырэктара таварыства Васілій Цярцюк. – Належным чынам была адрамантавана тэхніка. Своечасова закрылі вільгаць. Заправілі глебу рознымі відамі ўгнаенняў. Летась з кожнага гектара мы атрымалі 55,9 цэнтнера збожжа ў бункернай вазе і сёлета разлічваем на высокі ўраджай.

Парупіўся вопытны механізатар Сяргей Бандаровіч, які быў заняты на сяўбе. Сяргей Іванавіч працуе ў таварыстве больш за чвэрць стагоддзя. Малады працаўнік Максім Леўкавец рыхтаваў глебу, Віталій Тарабэш уносіў мінеральныя ўгнаенні, Мікалай Алісіевіч падвозіў насенне і адначасова закрываў вільгаць. Старанныя работнікі і сёння напружана працуюць. Вядзецца ўшчыльненне азімых збожжавых на пашкоджаных участках. Дарэчы, у гаспадарцы азімыя культуры загінулі на 120 гектарах.

Не займаць старання Сяргею Бандаровічу і Мікалаю Алісіевічу

Актыўна рыхтуецца глеба пад сяўбу цукровых буракоў, да якой разлічваюць прыступіць у пачатку наступнага тыдня. Гэтай прапашной культурай зоймуць сёлета 200 гектараў. З Гарадзейскага цукровага камбіната завезена пяць гібрыдаў замежнай селекцыі, якія добра зарэкамендавалі сябе ў папярэднія гады.

У гаспадарцы вялікая ўвага надаецца насенняводству траў. Ідзе перазалужэнне сенажацяў, стварэнне шматкампанентных паш.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *