Заказчыкі ў Расіі і Казахстане

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

СТАА «Фрэор-Рэфрыгерайшн» умацоўвае партнёрскія сувязі з заказчыкамі з Расіі і Казахстана. У бягучым годзе палова прадукцыі прадпрыемства адпраўляецца на экспарт.

Па-ранейшаму халадзільныя вітрыны ў Стоўбцах заказваюць буйныя гандлёвыя сеткі Беларусі. Гіпермаркеты сталіцы і іншых беларускіх гарадоў такіх раскручаных гандлёвых сетак як «Гиппо», «Соседи», «Простор», «Рублёвский» аснашчаны халадзільнымі вітрынамі, выкананымі на заказ на стаўбцоўскім спецыялізаваным прадпрыемстве. Паспяхова складваецца супрацоўніцтва з  буйной гандлёвай сеткай  MARTINN. Фрэор-Рыфрыгерайшн аснасціла ўжо халадзільнымі вітрынамі 20 буйных гандлёвых аб’ектаў MARTINN па ўсёй Беларусі.

Вытворцы імкнуцца быць у пастаянным пошуку распрацоўкі новых узораў прадукцыі, якія б адпавядалі патрабаванням па спажывецкіх якасцях. 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *