«Стаўбцоўшчына стала для нас другой радзімай». Сям’я Храмянковых аб жыцці пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Главное Соцыум

image_pdfimage_print

У 35-ю гадавіну чарнобыльскай трагедыі мы ізноў вяртаемся да моманту, які назаўсёды змяніў жыцці тысяч людзей. У іх ліку не толькі ліквідатары аварыі, але і тыя, хто вымушана стаў перасяленцам. Сярод іх – сям’я Вольгі і Аляксея Храмянковых.

Вольга Уладзіміраўна і Аляксей Іванавіч родам з Гомельскай вобласці. Працавалі будаўнікамі ў саўгасе ў Ельскім раёне. У сям’і нарадзіліся пяцёра дзяцей, праз некаторы час Вользе і Аляксею Храмянковым выдзелілі чатырохпакаёвую кватэру ў Нароўлі. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Вольга Храмянкова разам з дзецьмі на працягу трох месяцаў праходзіла аздараўленне ў санаторыі «Парэчча» Гродзенскай вобласці. Была трывога за здароўе дзяцей, але яшчэ чатыры гады яны пражылі ў Нароўлі. На той час Аляксей Іванавіч працаваў у мясцовай ПМК. Яго брыгаду пераводам адправілі ў Стоўбцы, каб будаваць жыллё для перасяленцаў у гарадскім мікрараёне Акінчыцы. І з 1991 года сям’я пражывае тут.

Вольга Уладзіміраўна працавала ў аўтамабільным парку № 17 г. Стоўбцы, на Стаўбцоўскім мясакансервавым камбінаце, СЗАТ «Агракамбінат «Колас». Аляксей Іванавіч сваё працоўнае жыццё на Стаўбцоўшчыне прысвяціў філіялу ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы. У 2013 годзе быў адзначаны медалём «За працоўныя заслугі». Цяпер, знаходзячыся на пенсіі, працуе вартаўніком у лясгасе. На дваіх працоўны стаж складае 85 гадоў.

Муж і жонка Храмянковы прызнаюцца: «Хутка прывыклі да новага месца. Стаўбцоўшчына стала для нас другой радзімай. Дзеці ў нас выраслі, унукі заўсёды радуюць сваімі ўсмешкамі».

Марына КУТАС

Фота Наталлі Клыгач



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *