Падзеі і здарэнні за тыдзень

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблена шэсць адзнак аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі чацвёра маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Андрэй Завадскі, Аліна Удалая, Ксенія Лявончык і Данііл Сушко.

 

У пажарнай часці згадалі выезд у садаводчае таварыства «Чабарок» (Наваколасаўскі сельсавет), дзе зафіксавана загаранне смецця.

 

Міліцыяй зарэгістравана 129 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана шэсць крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазроныя. На вуліцы ў Стоўбцах грамадзянін стукнуў свайго знаёмага, ад чаго той упаў і атрымаў пералом нагі. Нецвярозы работнік завалодаў аўтамабілем GAZ-SAZ-3507, які належыць ААТ «Радзіма Дзяржынскага», і ўчыніў на ім ДТЗ – наехаў на бетонную апору.

 

Суд арыштаваў на адзін, два і тры месяцы трох жыхароў раёна (двое з іх раней былі судзімымі) за паўторны крадзеж, учынены ў групе. 38-гадовая стаўбчанка парушыла правілы ўтрымання дамашняй жывёлы (яе сабака задушыў у агульным двары двух курэй), за што аштрафавана на 290 рублёў. 49-гадовы стаўбчанін не заплаціў за паездку ў таксі 5,5 рубля, а памер штрафу яму – у дваццаць разоў большы.

 

ДАІ выявіла 94 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў і столькі ж недысцыплінаваных веласіпедыстаў. Зафіксавана 10 ДТЗ. Ніхто не пацярпеў. У перыяд акцыі «Цвярозы вадзіцель» (з 10 па 19 красавіка) былі затрыманы пяць нецвярозых вадзіцеляў: двое (у іх крыві было да 0,8 праміле алкаголю) аштрафаваны на 2900 рублёў кожны, трое (доза алкаголю перавышала 0,8 праміле) атрымалі штраф памерам 5800 рублёў.

З 23 па 30 красавіка праходзіць акцыя «Мотарух – без парушэнняў», а 30 красавіка пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху  пад дэвізам «Адкрый сезон без парушэнняў!».

 

«Хуткая» атрымала 243 выклікі, 14 з іх былі да асоб з алкагольным ап’яненнем.

 

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ  



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *