На Стаўбцоўшчыне працягваецца вакцынацыя супраць COVID-19

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

Мабільныя групы медыкаў выязджаюць у арганізацыі, на прадпрыемствы. Па стане на дваццаць першага красавіка прышчэплена 1595 чалавек.

Гэтымі днямі ва ўзаемадзеянні Стаўбцоўскай ЦРБ, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, пошты ўсе падпісчыкі «Праменя» атрымаюць памятку па пытаннях вакцынацыі.

У грамадстве адносіны да прышчэпкі супраць каранавіруснай інфекцыі розныя. Мы пацікавіліся ў жыхароў горада і раёна, ці будуць яны вакцынавацца, і папрасілі абгрунтаваць адказы.

Вольга Клімовіч, г. Стоўбцы:

– Як урач я прыхільніца абавязковых і сезонных прышчэпак. З-за таго, што цяпер знаходжуся ў водпуску па доглядзе дзіцяці, прышчэпку супраць  COVID-19 не зрабіла. Калі б не гэтая акалічнасць, то абавязкова б вакцынавалася. Заўсёды агітую сваіх пацыентаў, каб яны прышчэпліваліся, выступаю за прафілактыку. Нягледзячы на прышчэпкі, не забывайце пра рэгулярнае мыццё рук, здаровы лад жыцця, прытрымлівайцеся збалансаванага харчавання, пазбягайце стрэсу.

Кацярына Габрусевіч, г. Стоўбцы:

– На жаль, мала часу прайшло для дасканалага вывучэння COVID-19 і пакуль няма поўных даследаванняў. Аднак, абапіраючыся на інструкцыю і на склад, паказанні, супрацьпаказанні, бачу больш станоўчага. У найбліжэйшы час планую зрабіць прышчэпку. Гарантыі таго, што пасля вакцынацыі не захварэеш, няма, але гэта дае шанц. Лепш перанесці захворванне ў лёгкай форме.

Ганна Буката, в. Ператокі:

– Пакуль я не прышчэплівалася. Пры магчымасці абавязкова гэта зраблю. Так здарылася, што ў лістападзе мінулага года я перахварэла на кавід. На шчасце, абышлося без шпіталізацыі, аднак дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію. Доўгі час аднаўлялася. Мае знаёмыя ўжо прышчапіліся, адчуваюць сябе добра. Лічу, што за вакцынацыяй – будучая перамога над пандэміяй.

Падрыхтавала Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *