Як не стаць таварам

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

Апошнім часам пачасціліся звароты грамадзян Беларусі, якія самастойна выязджаюць за мяжу, з просьбай растлумачыць законнасць дзейнасці арганізацыі, якая аказвае паслугі па працаўладкаванні, а таксама разабрацца ў сітуацыі, калі парушаюцца раней агавораныя ўмовы працы.

Схемы працоўнай міграцыі

Як правіла, гэта размяшчэнне аб’яў аб наборы работнікаў для працы за мяжой і далейшы арганізаваны выезд аўтобусамі ці мікрааўтобусамі. Магчыма заключэнне дадатковага або новага дагавора на тэрыторыі замежнай дзяржавы, якім пагаршаюцца ўмовы працы ў параўнанні з раней заключаным працоўным дагаворам.

Большасць грамадзян, якія знаходзяць працу за мяжой праз знаёмых, сваякоў, інтэрнэт і інш., не маюць дазволу на пражыванне і работу.

Найбольш бяспечны спосаб выезду на працу за мяжу – выезд пры садзейнічанні ліцэнзіятаў, гэта значыць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем за межамі Рэспублікі Беларусь.

Спіс ліцэнзіятаў размешчаны на сайце МУС Рэспублікі Беларусь WWW.MVD.GOV.BY (Грамадзянства і міграцыя – Працоўная міграцыя).

Турыстычная віза не дае права на працу

Турыстычная віза не дае праца працаваць, таму абавязкова павінна быць рабочая віза дзяржавы працаўладкавання (у выпадку работы ў дзяржаве з візавым рэжымам для Беларусі), якая выдадзена дыпламатычным прадстаўніцтвам.

Тым, хто самастойна выязджае для працаўладкавання за мяжу, рэкамендуем да выезду з Рэспублікі Беларусь паведаміць аб гэтым у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства або месцы знаходжання, прадставіць копію працоўнага дагавора, заключанага з замежным наймальнікам (калі такі дагавор ёсць).

У працоўным дагаворы павінны быць прапісаны сацыяльныя гарантыі.

Падчас знаходжання за мяжой ні пад якім выглядам нікому не аддавайце свой пашпарт.

Аляксандр ЦЯРЭНЯ, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *