Адпраўка пачнецца ў маі

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

У райваенкамаце прайшло чарговае пасяджэнне прызыўной камісіі, на якім вынесена рашэнне аб прызыве 27 жыхароў раёна на тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве. Адпраўка прызыўнікоў чакаецца з 14 па 28 мая.

– Пераважная большасць прызыўнікоў пойдзе служыць у пагранічныя і ўнутраныя войскі, астатнія папоўняць вучэбныя часці для атрымання воінскай уліковай спецыяльнасці, – расказаў начальнік групы прызыву Аляксей Луцэвіч.

На пасяджэнні прызыўной камісіі: падчас дыялога ў прызыўніка цікавяцца яго настроем, дамашняй абстаноўкай і тым, што яго хвалюе

У складзе прызыўной камісіі працуюць прадстаўнікі райваенкамата і райаддзела міліцыі, медыкі. Узначальвае яе намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая. У прызыўнікоў яны высвятляюць, ці ёсць жаданне служыць, як справы дома. Цікавяцца, якія ёсць пытанні.

Сярод прызыўнікоў вясенняга прызыву – 19- і 20-гадовыя маладыя людзі, якія закончылі каледж, некаторыя – ліцэй. Наперадзе ў іх – паўтарагадовая служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Хоць хлопцы і крыху хвалююцца, настрой у іх пазітыўны.

З сельгаспрадпрыемстваў раёна паступілі ў прызыўную камісію два хадайніцтвы аб прызыве маладых спецыялістаў на службу ў рэзерве. Хадайніцтвы будуць разгледжаны і рашэнне прынята з улікам жадання саміх прызыўнікоў.

У райваенкамаце – масачны рэжым. «Захоўваем усе меры эпідэміялагічнай бяспекі, як і агляд прызыўнікоў медыкамі непасрэдна перад адпраўкай у войска, – гаворыць Аляксей Луцэвіч. – Гэта ўжо трэці прызыў з пачатку пандэміі, таму мы адаптаваліся  і выконваем свае задачы ў поўным аб’ёме».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *