Таісія Паўлюкевіч прысвяціла працы ў бальніцы больш за тры дзясяткі гадоў

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

У Стаўбцоўскай ЦРБ ужо стала традыцыяй віншаваць работнікаў з юбілеямі.

На гэты раз кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ушанавалі Таісію Паўлюкевіч – загадчыцу клініка-дыягнастычнай лабараторыі, якая працуе ў раённай бальніцы з 1987 года.

Прафесійныя якасці Таісіі Іванаўны, яе спакойны характар і добразычлівасць заслужана выклікаюць прыхільнасць калег. Яе адрознівае высокае пачуццё адказнасці за даручаную работу. Да кожнага свайго калегі ўрач знаходзіць падыход.

Таісія Паўлюкевіч нарадзілася ў вёсцы Ляхавічы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыла дзяржаўны ўніверсітэт у Калінінградзе. 10 гадоў працавала на пасадзе фельчара-лабаранта, урача лабараторнай дыягностыкі. На Стаўбцоўшчыне Таісія Іванаўна прыжылася, адчувае сябе камфортна.

Яна расказала: «Калектыў лабараторыі – гэта згуртаваная каманда кваліфікаваных урачоў і фельчараў-лабарантаў, якія добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Штогод укараняем новыя метады лабараторнай дыягностыкі. Кіраўніцтва бальніцы стараецца паляпшаць умовы працы (у мінулым годзе быў праведзены рамонт аддзялення) і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне шляхам аўтаматызацыі і інфарматызацыі ўсіх відаў лабараторных даследаванняў».

Таісія Паўлюкевіч карыстаецца ў калектыве павагай і аўтарытэтам, яна заўсёды ўважліва выслухае, падбадзёрыць, падкажа, дапаможа справай і парадай.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *